Логин: Пароль: Можно бесплатно смотреть фильмы онлайн и не забудьте о шаблоны dle на нашем ресурсе бесплатно скачать фильмы c хорошего ресурса Регистрация |

Вещи хорошие и плохие

Наши квартиры полны самых разнообразных предметов и вещей - от чисто

Главная Новости

Магілёў, Касцёл св. Францыска Ксаверыя і Анёлаў-Ахоўнікаў

Опубликовано: 24.08.2018

видео Магілёў, Касцёл св. Францыска Ксаверыя і Анёлаў-Ахоўнікаў

Тут я ўбачыў жывы Касцёл. Будслав

Гісторыя і рэканструкцыя

Магілёў. Графiчная рэканструкцыя былога езуiцкага касцёла Святога Францыска Ксаверыя і Анёлаў-Ахоўнікаў, пазьней Васкрасенская царква з дабудаваным драўляным купалам. Выгляд на перыяд пачатку XXст. .



Мніхі Ордэну езуітаў з'явіліся ў Магiлёве ў 1678 , і месцiлiся спачатку ў драўляным касцёле і калегіуме. Мураваны калегіум пачалі будаваць у 1686 у Старым горадзе, каля Каралеўскай брамы.

У 1697 П.Талстой, стольнік Пятра І, сведчыць у сваім дзёньніку: "...в Могилеве же вновь строят езуиты кляштор каменный, то есть монастырь немалый, построено уже много того монастыря каменным строением".


Праваслаўны святар ахрысціў паўторна майго сына-католіка. Хто мой сын па веравызнанні?

Падмурак мураванага касцёла быў закладзены ў 1699 , на год раней, чым у Менску муры касцёла вс. Тамаша Аквінскага , але будаўніцтва працягвалася даўжэй, да 1723 , а вежы, як звычайна, былі завершаны яшчэ пазней. Святыня кансэкравана ў 1725 у гонар св. Францішка Ксаверыя і святых Анёлаў-ахоўнікаў.

Будаўніцтва комплексу працягвалася да 1820. З ім звязаны імёны архітэктараў-езуітаў Язэпа Алендзкага (1756-1757), прафэсара матэматыкі Войцаха Абранпольскага (1786-1796) і іншых.

Касцёл — трохнававая базыліка без трансепта з двухвежавым фасадам-нартэксам. Цэнтральная нава завяршалася не апсідай, а роўным з ёю па вышыні прэзбітэрыем, па баках якога размяшчаліся трохі перакошаныя ў плане прамавугольныя закрыстыі. Купал адсутнічаў, пра што сведчыць малюнак Юзафа Пешкі і архітэктурныя абмеры пачатку ХІХ ст.

Пасьля Падзелаў Рэчы Паспалітай 1772-95 і Паўстньня 1830 году касцёл быў перададзены РПЦ і перароблены пад Васкрасенскую царкву (1833).

У 1848 над дахам надбудавалі несапраўдны купал, які даволі ўдала паўтараў завяршэнні вежаў і ўзбагачаў сілуэт святыні (яго можна бачыць на здымках пачатку ХХ ст.). Стылістыка галоўнага фасада адпавядала пераходнаму этапу ад сталага да позняга барока: ордэрная пластыка адначасова насычаная і строгая. Гарызантальныя цягі, унізе амаль класічныя, уверсе набываюць усхваляванасць і складаныя абрысы, што стварае ўражанне барацьбы канструкцыі і формы.

Вежы маюць толькі адзін ярус над узроўнем карніза цэнтральнай навы ў выглядзе даволі масіўных чацверыкоў, завершаных складанымі шмат'яруснымі барочнымі купалкамі маляўнічага абрысу. (Апісаньне паводле даследваньняў Т.В.Габрусь "Мураваныя харалы. Сакральная архiтэктура беларускага барока", Мiнск, 2001г.)

Касцёл св. Францыска Ксаверыя і Анёлаў-Ахоўнікаў перажыў Другую Сусветную вайну і быў зруйнаваны за савецкім часам у 1950-я гады.

Здесь текст краткое описание сайта, правовая информация о размещаемы материалах и статьях и так далее.
Copyright © 2016  | www.congratulationssir.ru
 
rss